Мужчына падпаліў дом, дзе былі яго грамадзянская жонка з малой дачкой. 21.by

Мужчына падпаліў дом, дзе былі яго грамадзянская жонка з малой дачкой

26.10.2018 22:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за пагрозу забойствам і наўмыснае знішчэнне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам.

Здарэнне адбылося 27 верасня ў адной з вёсак Чашніцкага раёна. 36-гадовы мужчына пасварыўся са сваёй грамадзянскай жонкай падчас падзелу сумесна нажытай маёмасці. У выніку мужчына падпаліў дом, у якім знаходзіліся жанчына і яе малалетняя дачка. 

Падчас пажару адбыўся выбух пароў бензіну. Выбуховай хваляй жанчыну з дзіцём выкінула з дома праз дзверы, мужчыну — праз акно. Пасля гэтага падпальшчык уцёк у лес каля вёскі. Міліцыянты затрымалі яго толькі праз два дні. У цяперашні час жыццю людзей нічога не пагражае.

Затрыманаму выставілі абвінавачванне ў пагрозе забойствам і наўмысным знішчэнні маёмасці. Яго ўзялі пад варту. Расследаванне працягваецца. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за пагрозу забойствам і наўмыснае знішчэнне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам. Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика