29 октября исполняется 66 год Департаменту охраны МВД. 21.by

29 октября исполняется 66 год Департаменту охраны МВД

27.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 29 кастрычніка спаўняецца 66 год Дэпартаменту аховы МУС. Дата някруглая, але значная. У зоне абслугоўвання Міёрскага аддзялення 231 аб’ект. За кожным выклікам з аднаго боку — страх і няўпэўненасць грамадзян, з іншага — нахабства, жаданне прысвоіць чужое, недарэчныя паводзіны зламысніка.

З усімі гэтымі акалічнасцямі сутыкаюцца работнікі аховы. Выязджаюць на выклікі, затрымліваюць падазроных, перадаюць іх міліцыі. Сёлета папярэдзілі сем злачынстваў. Сярод іх — крадзяжы, збіццё чалавека. 516 грамадзян пакараны за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, дробныя крадзяжы, парушэнне правіл дарожнага руху.


Многія злачынствы раскрываюць па гарачых слядах.
— Галоўнае — своечасова паведаміць пра здарэнне, — заўважае начальнік Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Пракопчык. —Тады шанцы знайсці злодзея павялічваюцца ў разы.


 Менавіта дзякуючы пільнасці і сумленнасці насельніцтва адразу затрымалі хуліганаў, якія збівалі мужчыну ля кінатэатра. Своечасовы званок пра зніклы веласіпед дазволіў аператыўна злавіць зламысніка.


Пад увагай супрацоўнікаў аховы прыватныя домаўладанні. Іх у Міёрах 135 і 69 па раёне. 17 пажылых грамадзян звярнуліся, каб паставіць на сігналізацыю сваё жыллё.


— Многія лічаць, што паслуга гарантуе спакой у любой сітуацыі. Аднак мы адказваем за захаванасць маёмасці, калі гаспадара няма дома. Здаў кватэру на сігналізацыю — і парадак, — расказвае спецыяліст па кадрах Марына Рубанік.


Да Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы ідуць рознымі шляхамі. Адны звяртаюцца, калі ўжо нешта здарылася. Іншыя мяркуюць, што лепш папярэдзіць злачынства. Часта ставяць на сігналізацыю дачы. І гэта правільна: большасць прыязджаюць сюды толькі ў адпачынкавы сезон. Калі наведваліся нечаканыя госці, даведаешся пра гэта са спазненнем.


Здараецца, для расследавання злачынства па гарачых слядах неабходна выязджаць міліцыянерам-кінолагам з гадаванцамі. Сёлета Павел Шанін, Віктар Стома, Іван Вішнеўскі са службовымі сабакамі Грэем, Пэгі і Лордам дапамагалі ў сямнаццаці выпадках.


 — Ахова мацнее і ўдасканальваецца, — гаворыць начальнік аддзялення, — а разам з ёй становіцца больш прафесійным калектыў.
На варце грамадскага спакою міліцыянер-вадзіцель Юрый Рубанік, спрактыкаваныя міліцыянеры Дзяніс Гаўрылаў, Сяргей Вішнеўскі і маладыя Максім Платонаў, Ілья Франскевіч, Віктар Пятровіч. Забяспечваюць бесперабойную работу абсталявання электраманцёры Леанід Пруднікаў, Вячаслаў Ходас, Юрый Сташулёнак, Дзяніс Багдановіч, Валерый Кубарка. Лепшыя пультавыя — Алена Шаркель, Ірына Закрэўская, Алена Радзюк, Ілона Цярэшка, Таццяна Клімовіч. Прынцыповыя вартаўнікі Ада Мароз і Іна Гарноўская. Адказна нясуць службу Станіслаў Курловіч і Аляксандр Савуць пад кіраўніцтвам брыгадзіра Валянціны Нікіфаравай.


Дапамагаюць выхоўваць маладое пакаленне ветэраны Сяргей Тронькін і Генадзь Сушко. Не парывае сувязі з супрацоўнікамі аддзялення былы начальнік Ігар Войтаў.


Летась Міёрскае аддзяленне аховы стала лепшым у рэспубліцы. Сваё майстэрства пацвярджае пастаянна. Паміж зменамі і выклікамі супрацоўнікі арганізуюць дні адчыненых дзвярэй, калектыўныя сходы, святы, надаюць увагу фізічнай падрыхтоўцы. Аднак і ў гэты час сочаць за парадкам і спакоем на Міёршчыне.


— Са святам, паважаныя калегі, вас і вашы сем’і, — віншуе Міхаіл Пракопчык. — Прыемна, што родныя служаць разам з вамі. Мірацца з начнымі дзяжурствамі, збіраюць “зсабойкі”, падтрымліваюць маральна. Вялікі дзякуй ім за гэта. Сямейны тыл вельмі важны ў нашай рабоце. Жадаю здароўя, дабрабыту і ўзаемаразумення. А яшчэ — спакойных рабочых будняў. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 29 кастрычніка спаўняецца 66 год Дэпартаменту аховы МУС. Дата някруглая, але значная. У зоне абслугоўвання Міёрскага аддзялення 231 аб’ект. За кожным выклікам з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика