На Сялецкім вадасховішчы перакулілася лодка з рыбакамі, адзін патануў
28.10.2018 13:38
—
Разное
|
![]() Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў На Сялецкім вадасховішчы, што ў Бярозаўскім раёне, перакулілася лодка з рыбакамі, адзін з іх патануў. Як прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, выратавальнікі атрымалі інфармацыю пра здарэнне 27 кастрычніка ў 18.32. Алюмініевая лодка, у якой было чацвёра рыбакоў, перакулілася на адлегласці 700 метраў ад берага. Пацярпелых дасталі з вады і даставілі на бераг. Адзін з мужчын ужо захлынуўся — яго спрабавала рэанімаваць брыгада хуткай, але медыкам давялося канстатаваць смерць. Яшчэ трое мужчын выжылі і былі дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Апроч стану агульнага пераахаладжэння ў іх выявілі таксама алкагольную інтаксікацыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў На Сялецкім вадасховішчы, што ў Бярозаўскім раёне, перакулілася лодка з рыбакамі, адзін з іх патануў. Як паведамляе... |
|