Паклапаціцеся пра спраўнасць печаў
29.10.2018
—
Разное
|
Пачатак восені – гэта час, калі ў вёсках заўсёды хапае працы, таму многія гарадскія жыхары едуць да сваіх бабуль і дзядуль, каб дапамагчы сабраць ураджай, зрабіць нешта карыснае па гаспадарцы або проста наведаць старых. У паўсядзённых клопатах мы часцяком нават не задумваемся пра тое, што хутка зіма, а нашым родным можа спатрэбіцца дапамога ў простых рэчах, ад якіх будзе залежыць іх жыццё і здароўе. Лепшым, а парой адзіным спосабам сагрэцца ў дрэннае надвор’е ў сваёй хаце становіцца печ. Але менавіта ў час ацяпляльнага сезона колькасць здарэнняў з-за пячнога ацяплення расце. Няправільнае абыходжанне з ім можа прывесці не толькі да пажару, але і да трагічнай гібелі. Каб гэтага не здарылася, трэба зрабіць шэраг спраў. Па-першае, ачысціць дымаход і пабяліць яго растворам вапны. Гэта патрэбна для таго, каб на белым фоне можна было заўважыць шчыліны, якія з’яўляюцца з часам. Па-другое, праверце цягу ў дымаходзе. Прыбярыце з гарышча стары хлам і смецце, каб яно не загарэлася ад уздзеяння цяпла. Перад топкай на драўлянай падлозе трэба прыбіць металічны ліст памерамі не менш 50×70 сантыметраў. Гэта месца таксама можна абсталяваць і негаручай цэглай. Праверце спраўнасць топачнай дзверкі, усіх засланак. Прыбярыце ўсё з самой печы, упэўніцеся, што мэбля, вопратка, дровы і іншыя прадметы знаходзяцца на адлегласці ад печы. Агледзьце газавае і электраабсталяванне ў доме, каб заўважыць верагодныя няспраўнасці. Праверце аўтаномны пажарны апавяшальнік, замяніце ў ім элемент сілкавання, калі гэта патрэбна. Бяспека – гэта проста, нават калі гаворка ідзе не пра гарадскую кватэру, а пра хатку ў вёсцы. Важна разумець, што ніхто не паклапоціцца пра вашых старых бацькоў, бабуль і дзядуль лепш за вас. Таму, пакідаючы іх, не забудзьцеся не толькі пра гасцінцы, але і паклапаціцца пра бяспеку родных вам людзей. Валянціна ЯХНО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак восені – гэта час, калі ў вёсках заўсёды хапае працы, таму многія гарадскія жыхары едуць да сваіх бабуль і дзядуль, каб дапамагчы сабраць ураджай, зрабіць...
|
|