Комитет госконтроля информирует
01.11.2018
—
Разное
|
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў верасні разгледжаны вынікі праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па пытанні арганізацыі харчавання ў арганізацыях аховы здароўя Віцебшчыны.
Калегіяй адзначана недастатковая работа з боку кіраўнікоў устаноў аховы здароўя па павышэнні эфектыўнасці кантролю за арганізацыяй і якасцю харчавання пацыентаў. Як вынік, мелі месца факты ўключэння ў разлікі расходаў на харчаванне аднаго пацыента ў дзень прадуктаў, не прадугледжаных заканадаўствам для харчавання пацыентаў, завышэнне кошту прадуктаў і іх колькасці, прымянення пры закладцы розных нормаў сыравіны.
Не забяспечвалася выкананне патрабаванняў заканадаўства пры дзяржаўных закупках прадуктаў харчавання. У прыватнасці, у шэрагу выпадкаў цэны на асобныя набытыя прадукты ў параўнанні з першапачатковай цаной былі павялічаны да 24%.
Таксама выяўлены парушэнні парадку ўліку харчовых прадуктаў, тэхналогіі прыгатавання страў, невыкананне патрабаванняў, прад’яўляемых да санітарнага стану аб’ектаў, тэхналагічнага абсталявання і інвентару, захоўвання харчовых прадуктаў.
Пастанова калегіі Камітэта вобласці для разгляду і прыняцця адпаведных мер рэагавання накіравана ў Віцебскі аблвыканкам.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №85 ад 02.11.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Харчаванне ў бальніцах На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў верасні разгледжаны вынікі праведзеных кантрольна-аналітычных... |
|