Асіповічы: коратка аб розным
02.11.2018
—
Разное
|
Чэмпіянат свету па панкраціёне стартаваў учора ў Бабруйску. У турніры ў розных узроставых і вагавых катэгорыях прымаюць удзел звыш 300 мужчын і жанчын з больш чым 20 краін свету. Падчас спаборніцтваў, якія завершацца 4 лістапада, будзе разыграна каля 70 камплектаў медалёў. Гадавы прафілактычны праект «Здаровы клас» з мэтай актуалізацыі тэмы здароўя, фарміравання адказных паводзінаў і папулярызацыі ведаў аб здаровым ладзе жыцця рэалізуецца з верасня сярод навучэнцаў 1-5-х класаў СШ № 1. Ініцыятары карыснага мерапрыемства — аддзел па адукацыі райвыканкама, раённыя ЦГіЭ і ЦРБ. Новы цэнтр па абслугоўванні плацельшчыкаў плануюць адкрыць падатковыя органы ў будучым годзе ў райцэнтры, паведамляе БелТА. Гэта дазволіць стварыць больш даступныя і зручныя ўмовы для землякоў: абслугоўванне арганізуюць пры дапамозе электроннай чаргі, у распараджэнні цэнтра будзе самае сучаснае офіснае і камп’ютарнае абсталяванне і інш. У конкурсе дзяжурных па станцыі Магілёўскага аддзялення чыгункі «Дырыжор руху», прысвечаным Году малой радзімы, II месца заваявала дзяжурны па станцыі Асіповічы Алена Каралёва. Вакцынацыю ад грыпу, па дадзеных райЦГіЭ, ужо прайшлі 9335 землякоў. За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту прышчапілася 6157 чалавек, мясцовага — 1949 школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў і 640 дарослых. Прадпрыемствы аплацілі вакцыну 1892 работнікам — у лідарах тут завод аўтаагрэгатаў. Тых, хто яшчэ не паспеў абараніцца ад небяспечнага захворвання, чакаюць у кабінетах №№ 58 і 113 райпаліклінікі па 16 лістапада. У абласным аглядзе-конкурсе на лепшае азеляненне, кветкава-дэкаратыўнае афармленне і добраўпарадкаванне тэрыторый устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў намінацыі “Вертыкальнае азеляненне” Дыпломам I ступені адзначаны калектыў СШ № 1, а Дыплом III ступені — у Осаўскага ВПК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат свету па панкраціёне стартаваў учора ў Бабруйску. У турніры ў розных узроставых і вагавых катэгорыях прымаюць удзел звыш 300 мужчын і жанчын з больш... |
|