Славутыя землякі Піншчыны. Паэт Анатоль Іванавіч Шушко
09.11.2018
—
Разное
|
>
Сваімі першымі настаўнікамі лічыў маці Ганну Рыгораўну (Сякерыч), настаўніцу гісторыі і геаграфіі і бацьку Івана Канстанцінавіча Шушко. А цікавасць да літаратуры прывіў выкладчык славеснасці ў школе Мікола Купрэеў (1937–2004), цяпер вядомы пісьменнік. З дзяцінства сябраваў з земляком і паэтам Міколай Антаноўскім. У 1971 годзе Анатоль Шушко паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ў 1976-м настаўнічаў на Піншчыне і на гродзенскай Свіслаччыне. Працаваў рабочым і будаўніком, выхавальнікам Пінскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот, вартаўніком, карэспандэнтам раённых газет.
Пачаткам жа сапраўднага паэтычнага мастацтва сам Анатоль Іванавіч лічыць публікацыю падборкі вершаў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Першыя, яшчэ са школьнай лаўкі, вершы пачынаючага паэта заўважыў і падтрымаў беларускі крытык Варлен Бечык: «Якой важнай і цікавай творчай заяўкай здаваліся вершы гэтага юнака! Былі ў іх і маладая ўсхваляванасць жыццём, і разважлівая дапытлівасць, і назіральнасць, і псіхалагічная чуйнасць. Праглядваліся даволі выразныя рысы асаблівасці, уласнага светаадчування». Вершы Анатоля Шушко друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», «Нёман», «Беларуская думка», калектыўных паэтычных зборніках «На ладонях Припяти и Пины», «Маладыя галасы» (1985), «Галасы вёснаў» (1997), альманахах «Дзень паэзіі» (1991, 2005), «Люблю будзённы дзень» і ў расійскім альманаху «Москва» (у перакладзе В. Грышкаўца), а таксама ў цэнтральнай і мясцовай перыёдыцы. У 1994 годзе ў серыі “Бібліятэчка часопіса «Маладосць»” пабачыла свет кніга А. Шушко з глыбокай філасофскай назвай «Выток і прычасце». Анатоль Шушко стаў членам Саюза беларускіх пісьменнікаў у 1997 годзе. У 2006 годзе выйшаў з СБП i ўступiў у Саюз пiсьменнiкаў Беларусi.
На жаль, Оставить комментарий |
|