У Лідзе аўтамабіль урэзаўся ў жылы дом і захрас пад гаўбцом (фота)
12.11.2018 15:21
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася жыхару Ліды, які трапіў у ДТЗ уначы 11 лістапада, паведамляе У 1:23 ночы відавочца паведаміў ратавальнікам пра ДТЗ на вуліцы Рэспубліканскай. Па яго словах, чалавеку патрабуецца дэблакаванне. Ратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз некалькі хвілінаў. Яны пабачылі, што "Пежо" ўрэзаўся ў жылы дом і заехаў акурат пад гаўбец пяціпавярховіка. 28-гадовы кіроўца аказаўся заціснутым у кабіне. Яго дэблакавалі з дапамогай гідраўлічнага інструменту. З разнастайнымі траўмамі мужчыну шпіталізавалі ў лякарню. Расследаваннем здарэння займаюцца супрацоўнікі ДАІ Лідскага РАУС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася жыхару Ліды, які трапіў у ДТЗ уначы 11 лістапада, паведамляе прэс-служба МНС. У 1:23 ночы відавочца паведаміў...
|
|