Колькасць ахвяр у ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса ўзрасла да 6 чалавек. 21.by

Колькасць ахвяр у ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса ўзрасла да 6 чалавек

15.11.2018 14:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by/

Колькасць ахвяр у ДТЗ у Калінкавіцкім раёне з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса ўзрасла да 6 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, у чацвер у бальніцы ў Калінкавічах памёр 30-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Петрыкава. Нягледзячы на ўсе рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць яго не ўдалося. На месцы здарэння загінулі жанчыны-жыхаркі Петрыкава ва ўзросце 25, 40, 41, 43 і 47 гадоў. Яны былі пасажырамі ў мікрааўтобусе, ехалі на рынак у Калінкавічы.

Як інфармавала Еўрарадыё, аўтааварыя адбылася раніцай 14 лістапада на 176-м кіламетры аўтадарогі М10 (мяжа РФ — Гомель — Кобрын). Мікрааўтобус "Фольксваген" раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з малакавозам МАЗ. У сераду былі складаныя ўмовы надвор'я — выпаў мокры снег.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by/ Колькасць ахвяр у ДТЗ у Калінкавіцкім раёне з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса ўзрасла да 6 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, у чацвер у бальніцы ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика