У Расіі на будоўлі беларус хацеў адказаць на званок і ўпаў з вышыні. 21.by

У Расіі на будоўлі беларус хацеў адказаць на званок і ўпаў з вышыні

16.11.2018 21:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: minsknews.by

У Валгаградзе на будоўлі беларус-мантажнік хацеў адказаць на званок на мабільны тэлефон і ўпаў з вышыні. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 14 лістапада. Загінулы быў брыгадзірам. У момант здарэння ён скончыў працу і спускаўся ўніз, таму спецыяльную страхоўку ўжо адчапіў. Сведкі кажуць, што ўвагу мужчыны адцягнуў тэлефонны званок. Як піша "Волгоградская правда", беларуса ў цяжкім стане завезлі ў бальніцу, дзе ён уначы памёр.

Будаўнік прыехаў у Расію на заробкі. На аб'екце ён выконваў фасадныя працы па атынкоўцы і афарбоўцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: minsknews.by У Валгаградзе на будоўлі беларус-мантажнік хацеў адказаць на званок на мабільны тэлефон і ўпаў з вышыні. Трагічнае здарэнне адбылося...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика