Паважаныя працаўнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Ад усёй душы віншуем вас і ўсіх жыхароў Дубровенскага раёна з прафесійным святам!
Самых шчырых слоў удзячнасці заслугоўваюць працаўнікі палёў і фермаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак.
У гэты дзень асаблівыя словы віншаванняў і ўдзячнасці адрасуюцца людзям сталага ўзросту, якія ўсё жыццё адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы. Менавіта яны перадавалі свой вопыт і майстэрства маладому пакаленню работнікаў аграпрамысловага комплексу. Ваша праца, ваша самаадданасць заслугоўваюць захаплення і вялікай павагі.
Віншуем усіх, хто ад цямна да цямна, без выхадных дзён і адпачынку працуе на зямлі, вырошчвае хлеб і агародніну, пастаўляе на наш стол малако, мяса і іншыя прадукты харчавання. Прафесійнае свята вы сустракаеце добрымі працоўнымі дасягненнямі. Дзякуй за вашу цярплівасць, працалюбства, шчырую любоў да роднай зямлі, за адданасць сваёй справе.
Шчыра жадаем, каб ваша сумленная праца была вам у радасць і забяспечвала вам дастойнае жыццё. Шчасця, дабрабыту і дастатку вам і вашым сем’ям!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
Уважаемые труженики села, работники агропромышленного комплекса Дубровенского района, дорогие земляки!
Сердечно поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности!
Ваш высокий профессионализм, самоотдача и преданность избранному делу заслуживают уважения и признания. Низкий поклон всем работникам сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности и особенно ветеранам, передовикам производства за ваш самоотверженный и добросовестный труд.
Желаю всем, кто трудится на селе, крепкого здоровья, достатка, благоприятной погоды и успехов во всех начинаниях!
Анатолий ЛУКАШОВ,
депутат Палаты представителей Национального собрания
Республики Беларусь.
Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі, працавітасць, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць усеагульнай павагі.
Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць. Велізарнае ўсім дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэтаў.
Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!
Дубровенскі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.