На набярэжнай возера ў Іўі распачаўся канцэрт «Ні мяжы, ні краю для гродзенскага багатага ўраджаю». Творчыя калектывы з усёй вобласці віншуюць гасцей і ўдзельнікаў свята гучнымі спевамі, вясёлымі народнымі танцамі ды гульнямі.
Першымі на сцэну выйшлі артысты народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна. У выкананні традыцыйных удзельнікаў фестываля гучалі беларускія, рускія, польскія народныя матывы. А слухачы не маглі стрымацца, каб не пачаць прытанцоўваць. Салісткі народнага ансамбля народнай песні “Хутарок” з горада Смаргонь надалі імпрэзе асаблівага моладзевага задору.
Падхапілі хвалю шчырага святочнага настрою таленавітыя спевакі народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Гасцінец” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, якія ўжо больш за дваццаць гадоў дораць сваю творчасць прыхільнікам нацыянальных музычных традыцый. А побач з імі на адной сцэне – народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха” з Зэльвенскага раёна і народны ансамбль народнай музыкі і песні “Грымата” са Слоніма.
СТОИТ ПОЧИТАТЬ