Паўторную экалагічную экспертызу пройдзе праект Берасцейскага завода «iPower»
18.11.2018 22:58
—
Разное
|
Паўторную экалагічную экспертызу пройдзе скандальны праект Берасцейскага завода «iPower», які мае прадукаваць свінцова-кіслотныя акумулятарные батарэі. Дамагліся гэтага праціўнікі кітайскай тэхналогіі, некалькі тысячаў аналагаў якой зачынілі на радзіме. Ужо другую зіму на галоўнай плошчы Берасця штонядзелю гуртуюцца галубы – частавацца зернем, а іхныя кармільцы – змагацца за чыстае паветра.
Пратэст маўклівы, але настойлівы. Людзі патрабуюць, каб у Свабоднай эканамічнай зоне «Берасце» спынілі будаванне акумулятарнага заводу, які мае вырабляць свінцова-кіслотныя акумулятарныя батарэі.
Усяго за семсот метраў ад бліжэйшых дамоў і гародаў і за некалькі кіламетраў ад рысы абласнога гораду… Гмах заводу аброс судовымі справамі ды лістамі праціўнікаў будаўніцтва.
Мясцовыя чыноўнікі, Міністэрства прыроды і кіраўніцтва акумулятарнага заводу на працягу года апавядаюць насельніцтву пра 140 новых працоўных месцаў і пра высокі ўзровень ачышчэння адкідаў – вады і паветра.
Разам з першым снегам на берасцейскай цэнтральнай плошчы сёння святкавалі вялікую перамогу.
Праект будуць пераацэньваць дзяржаўныя эколагі, якім актывісты давялі інфармацыю пра шкоднасць падобных вытворчасцяў у свеце. Калі ўзровень небяспекі для наваколля прызнаюць высокім – будоўлю спыняць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўторную экалагічную экспертызу пройдзе скандальны праект Берасцейскага завода «iPower», які мае прадукаваць свінцова-кіслотныя акумулятарные батарэі. Дамагліся... |
|