В порыве ярости мужчина начал крушить ограждение…
19.11.2018
—
Разное
|
Такія гісторыі звычайна пачынаюцца са слоў: купілі гарэлкі, выпілі, падалося мала – дакупілі яшчэ. Далейшыя падзеі, як правіла, людзі памятаюць даволі прыблізна, а ўжо вызначыць прычыны тых ці іншых сваіх неадэкватных учынкаў становіцца для іх зусім непасільнай задачай. Яны перакананыя, што адгаворку “п’яны быў” нехта можа палічыць уважлівай прычынай паводзін, што стаяць па-за нормамі ўзаемаадносін у грамадстве. А ўсё наадварот, і пра гэта ўжо не раз гаварылася хаця б на старонках нашай газеты. Калі злачынства здзяйсняецца асобай у стане алкагольнага ап’янення, суд прызнае гэтыя абставіны абцяжарваючымі адказнасць. Выключэннем не стаў і гэты выпадак.
Маладыя – ужо зразумела, што нецвярозыя – мужчыны пасля застолля рэзонна вырашылі дабірацца да дому на таксі. Пакуль чакалі машыну, адзін з іх размаўляў па тэлефоне. Раззлаваўшыся на некага на тым канцы проваду, ён шпульнуў мабільнік у агароджу. Потым, распрануўшыся па пояс, стаў бурыць жалезабетонную агароджу, якая пад яго ўдарамі развальвалася як картачны домік. Жыхары дома насупраць убачылі гэта і выклікалі міліцыю. Мужчына скінуў на зямлю і фактычна знішчыў 9 дэкаратыўных панэляў, якія належалі УП ЖКГ, чым нанёс урон прадпрыемству ў больш як 200 рублёў…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №90 ад 20.11.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агароджа ў чым правінілася? Такія гісторыі звычайна пачынаюцца са слоў: купілі гарэлкі, выпілі, падалося мала – дакупілі яшчэ. Далейшыя падзеі, як правіла, людзі... |
|