Вынікі сваёй дзейнасці падвяла Шаркаўшчынская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын». 21.by

Вынікі сваёй дзейнасці падвяла Шаркаўшчынская раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын»

20.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8676 (Копировать)14 лістапада ў малой зале райвыканкама адбылася справаздачна- выбарная канферэнцыя Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”. У цяперашні час на тэрыторыі нашага раёна пражываюць 7 тысяч 708 жанчын, гэта 50 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў раёна. Сваю дзейнасць ажыццяўляюць  22 пярвічныя арганізацыі жаночага савета, якія ў сваіх радах аб’ядноўваюць найбольш актыўных прадстаўніц зусім не слабай паловы чалавецтва.  І на тэрыторыі нашага раёна жанчыны  ўносяць значны  ўклад у захаванне сямейных каштоўнасцяў, ахову дзяцінства і мацярынства, духоўна-маральнае выхаванне моладзі, выступаюць супраць сіроцтва, садзейнічаюць барацьбе з п’янствам, клапоцяцца пра здароўе падрастаючага пакалення, актыўна займаюцца дабрачыннай         дзейнасцю.

З работай Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” прысутных пазнаёміла яе  старшыня Данііла Уладзіміраўна Жынгель, якая падчас свайго выступлення адзначыла, што жанчынам шаркаўшчынскага краю паспяхова вырашаюць шэраг розных пытанняў на карысць дзяржавы, сям’і і грамадства. Жанчыны часцей чым мужчыны становяцца асноўнымі кармільцамі ў сям’і, бяруцца за цяжкую і нізкааплочваемую работу. На іх плячах – большая частка клопатаў па вядзенні хатняй гаспадаркі. Жанчыны значна даўжэй захоўваюць і грамадскую актыўнасць, перш за ўсё таму, што працягласць жыцця жанчын па статыстыцы на 10 год вышэйшая, чым у мужчын.17 жанчын у раёне ўзнагароджаны Ордэнам маці, 14 – абласной прэміяй імя Зінаіды Тусналобавай –Марчанка. Выступленне кіраўніка раённай арганізацыі жанчын дапоўнілі прадстаўнікі розных пярвічных арганізацый:  Кацярына Рыгораўна Міхнёнак (аддзел па адукацыі райвыканкама), Святлана Уладзіміраўна Жук (цэнтр банкаўскіх паслуг ААТ “Беларусбанк”), Ірына Леанідаўна Ардынская (ААТ “Даватарскі”), Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак (Шаркаўшчынская ЦРБ) і іншыя.

На канферэнцыі быў абраны новы склад Прэзідыума раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. У яго  ўвайшлі ўрач псіхіятр-нарколаг Шаркаўшчынскай ЦРБ Карына Васільеўна Галай, дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Вячаславаўна Прыстаўка,старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ “Даватарскі”  Ірына Леанідаўна Ардынская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, галоўная медыцынская сястра Шаркаўшчынскай ЦРБ Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак,былая старшыня раённай арганізацыі  “Беларускі саюз жанчын” Данііла Уладзіміраўна Жынгель, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Рыгораўна Міхнёнак, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Шаркаўшчынскай ЦБС Таццяна Міхайлаўна Райчонак.

Патрэбна адзначыць, што ўсе ініцыятывы саюза жанчын падтрымлівае і кіраўніцтва нашага раёна. Так будзе і надалей, паведаміў  намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, які прысутнічаў на справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі.

-Саюз жанчын аб’яднаў у наш час найбольш актыўную частку грамадства. Сучасныя жанчыны не толькі з’яўляюцца выдатнымі работніцамі ў сваіх працоўных калектывах і клапоцяцца пра свае сем’і , але і паспяваюць прымаць актыўны ўдзел ў грамадскім жыцці раёна. Дзякуй ім за гэта,-адзначыў намеснік старшыні райвыканкама. Асаблівыя словы ўдзячнасці за шматгадовую добрасумленную працу на карысць раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Юрый Анатольевіч выказаў Данііле Уладзіміраўне Жынгель – на працягу 20 гадоў яна ўзначальвала работу жаночай арганізацыі на тэрыторыі нашага раёна. Словы віншаванняў з найлепшымі пажаданнямі ад кіраўніцтва прагучалі і ў адрас новага старшыні грамадскага аб’яднання.

Новым кіраўніком Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” абрана начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук. Начальнікам упраўлення Вера Барысаўна з’яўляецца на працягу апошніх 5 гадоў. Да гэтага часу працяглы перыяд яна  працавала ў аддзеле па адукацыі райвыканкама і адзначасова ўзначальвала работу раённай арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_8651 (Копировать)IMG_8659 (Копировать)IMG_8660 (Копировать)IMG_8666 (Копировать)IMG_86701 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика