Спецыяльны фармат. 21.by

Спецыяльны фармат

21.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Брэндзіраваную “Картку госця” для ІІ Еўрапейскіх гульняў выпусцяць да 1 снежня.

Карткі будуць рэалізоўвацца сумесна з білетным аператарам Гульняў кампаніяй Tісkеtрrо, яны разлічаны на 14 дзён і ўключаюць найбольш значныя аб’екты гістарычнай спадчыны Беларусі. Спецыяльная картка дазволіць спланаваць індывідуальнае падарожжа па Мінску, Мінскай вобласці і краіне, а акрамя таго, уладальнікі такіх картак змогуць карыстацца зніжкамі і бонусамі.

Кошт “Карткі госця” на 14 дзён, як папярэдне паведамляюць, будзе ў межах 30 рублёў.

Адзначым, што турыстычны праект “Картка госця” (Mіnsk Саrd. Сіtіеs & Rеgіоns оf Bеlаrus) рэа-лізуецца УП “Мінгардаведка” пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, інфармацыйна-турыстычнага цэнтра “Мінск” па дзяржаўнай праграме развіцця турызму “Беларусь гасцінная” на 2016 — 2020 гады. У ім бяруць  удзел музеі, галерэі, заапаркі, аквапаркі, гатэлі, рэстараны, кафэ, ганд-лёвыя аб’екты, пункты пракату аўтамабіляў і веласіпедаў, якія даюць бонусы і зніжкі.

Купіць “Картку госця” можна ў дзевяці пунктах продажу, а таксама анлайн. Уся інфармацыя даступная на сайце праекта на англійскай і рускай мовах, матэрыялы таксама перакладаюцца на кітайскую і нямецкую мовы.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ,

Сяргей КУРКАЧ,

“Звязда”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэндзіраваную “Картку госця” для ІІ Еўрапейскіх гульняў выпусцяць да 1 снежня. Карткі будуць рэалізоўвацца сумесна з білетным аператарам Гульняў кампаніяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика