Сям’я, якая стала роднай для Тамары Уладзіміраўны Паповай.. 21.by

Сям’я, якая стала роднай для Тамары Уладзіміраўны Паповай.

21.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8871 (Копировать)Год назад у Беларусі  было зацверджана палажэнне аб новай форме сацыяльнага абслугоўвання пажылых людзей – замяшчаючай сям’і.  Сутнасць гэтай формы сацыяльнага абслугоўвання заключаецца ў тым, што звычайная сям’я можа ўзяць у свой дом адзінокага пажылога чалавека, каб клапаціцца пра яго. У нашым раёне так зрабілі Уладзімір Мікалаевіч і Раіса Мікалаеўна Чарнышы з вёскі Кубелеўшчына, якія вырашылі падарыць спакойную старасць у цяпле і ўтульнасці Тамары Уладзіміраўне Паповай.  У кастрычніку бягучага года жанчыне споўніўся 81 год.

Тамара Уладзіміраўна шмат гадоў пражыла ў Шаркаўшчыне. Калі памёр муж, жанчына засталася ў доме адна. І калі напаткалі  сур’ёзныя праблемы са здароўем , пляменніца пажылой жанчыны і яе муж Раіса і Уладзімір Чарнышы забралі хворую пажылую жанчыну ў свой дом у вёску Кубелеўшчына, акружылі ўвагай і клопатам , актыўна заняліся лячэннем пажылой жанчыны, якая у той момант, з-за сур’ёзных праблем з пазваночнікам ,нават  не магла ўставаць з ложка.

Своечасова аказаная дапамога дала свой станоўчы рэзультат. У сям’і сваёй пляменніцы Тамара Уладзіміраўна пайшла на папраўку і сёння адчувае сябе значна лепш. Свах дзяцей у пажылой жанчыны  няма, затое шмат пляменнікаў, з якімі ніколі не страчвалася сувязь. І калі ўжо немаладой жанчыне спатрэбілася канкрэтная дапамога, Тамара Уладзіміраўна знайшла яе ў дружнай сям’і сваёй пляменніцы. Пры гэтым жонку ў  добрай справе падтрымаў і гаспадар дома Уладзімір Мікалаевіч Чарныш.

Іх сям’я шмат гадоў пражыла ў Латвіі.  Уладзімір Мікалаевіч у Прыбалтыцы з’яўляўся  ваеннаслужачым.  У 1992 годзе , як і многія  землякі, сям’я Чарнышоў вярнулася у Беларусь, на радзіму  Раісы Мікалаеўны. У Кубелеўшчыне  у той час пражывалі бацькі жанчыны. Муж і жонка ўладкаваліся на працу ў сельскай мясцовасці на тэрыторыі сваёй гаспадаркі. Зараз яны ўжо абодва на пенсіі. Выхавалі дваіх  дарослых  дзяцей. Сын разам з сям’ёй пражывае і працуе ў Віцебску, дачка – у Смаленску.А моцная сувязь з усімі роднымі ў гэтай сям’і ніколі не прыпынялася. Летам у Кубелеўшчыне заўсёды шмат гасцей:сяброў і родных. Вось і Тамара Уладзіміраўна Папова, зараз ужо старэйшая ў гэтай дружнай сям’і, дзякуючы падтрымцы родных, ніколі не адчувае сябе адзінока.Як і большасць пажылых людзей яна захапляецца кветкамі, вяжа прыгожыя рэчы, дапамагае па гаспадарцы і па-ранейшаму піша лісты сваім сябрам і родным: У Латвію, дзе шмат гадоў пражыла і адпрацавала на заводзе, у Расію і Беларусь. З сучаснымі тэхналогіямі Тамара Уладзіміраўна таксама спрабуе сябраваць.Даволі хутка  яна асвоіла скайп, на думку жанчыны – гэта выдатны сродак для таго, каб падтрымліваць сувязь з усімі роднымі і знаёмымі. Ёсць у доме у Тамары Уладзіміраўны і свой уласны пакой з тэлевізарам і  ўсім неабходным. Дзякуючы падтрымцы родных, жанчына жыве паўнацэнным жыццём, з упэўненасцю ў тым , што на пенсіі жыццё зусім  не заканчваецца. Вось і свой 80-гадовы юбілей Тамара Уладзіміраўна   ўрачыста адзначыла ў акружэнні ўсіх родных.

Інстытут замяшчаючых сем’яў –пакуль новаўвядзенне для нашай краіны. Заканадаўча ён быў створаны толькі напрыканцы мінулага года. Таму і колькасць “прыёмных бацькоў ” для састарэлых людзей у краіне  яшчэ не надта вялікая. Замяніць пажылому чалавеку сям’ю няпроста. Зачастую сказваецца і няпросты характар пажылых , які ў такім узросце  ўжо не зменіцца, ды і догляд за хворым чалавекам – цяжкая праца. Гэтых праблем не спалохаліся Уладзімір і Раіса Чарнышы – іх моцная і дружная сям’я можа быць прыкладам для многіх.

Па пытаннях стварэння замяшчаючай сям’і звяртайцеся ва ўстанову  “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” г. п. Шаркаўшчына па тэл. 4-20-40.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_8875 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика