Асіповічы: коратка аб розным
23.11.2018
—
Разное
|
III Міжнародны конкурс мастацтваў “Хрустальный василек 2018” прынёс шэраг перамог навучэнцам Асіповіцкай ДШМ № 2. Дыпломам II ступені ў намінацыі “Iнструментальнае выканальніцтва. Фартэпіяна. Сола” ўзнагароджаны Юрый Белы, Яніта Башко стала лаўрэатам III ступені, а настаўніца таленавітых вучняў Людміла Доўнар адзначана Дыпломам за падрыхтоўку лаўрэата конкурсу і асабісты творчы ўклад у развіццё музычнага мастацтва. “Мая прафесія — мая будучыня” — так называецца акцыя, якая пройдзе заўтра з удзелам кадзетаў ДУА “Магілёўскае кадзецкае вучылішча” з 11 да 13 гадзін ва ўпраўленні ўнутраных спраў аблвыканкама па вул. К.Маркса, 25 у Магілёве. Запрашаюцца на мерапрыемства вучні 7-9 класаў. Папярэдне неабходна патэлефанаваць у Асіповіцкі РАУС па нумары 51-879. 4 лясныя прыгажуні да навагодніх свят будуць устаноўлены ў Асіповічах працаўнікамі УКП ЖКГ. Ёлкі ўпрыгожаць цэнтральную плошчу райцэнтра, паркі на паўднёвым і паўночным баках горада і пасёлак Савецкі. Пажарная бяспека і добраўпарадкаванне населеных пунктаў заўсёды на парадку дня ў Градзянскім сельвыканкаме. Забяспечыць выкананне першай задачы дапамагае аглядавая камісія. Абследаваны ўсе сем’і, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета, у некаторых з іх камісія пабывала ўжо не раз. Выяўлена 87 парушэнняў, 85 з якіх ужо ліквідавана. Не забываюць мясцовыя жыхары і пра суботнікі. Напрыклад, 17 лістапада з дапамогай прыватнага транспарту — трактар прадаставіў Анатоль Рыбінскі — вывезлі смецце з грамадскіх могілак у Градзянцы. 1067500 кіламетраў складае агульны прабег транспарту аўтапарка № 19 па перавозцы пасажыраў за студзень-кастрычнік. У тым ліку па горадзе 547500 км, прыгарадных маршрутах — 453900, заказных аўтобусаў — 66100. За ўзгаданы час перавезена 2934300 пасажыраў — 101,2% да леташняга паказчыка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
III Міжнародны конкурс мастацтваў “Хрустальный василек 2018” прынёс шэраг перамог навучэнцам Асіповіцкай ДШМ № 2. Дыпломам II ступені ў намінацыі “Iнструментальнае... |
|