Пад Смаргонню сутыкнуліся дзве фуры, адзін з кіроўцаў загінуў. 21.by

Пад Смаргонню сутыкнуліся дзве фуры, адзін з кіроўцаў загінуў

24.11.2018 16:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Смаргонскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ. Як паведамляе Гродзенская абласная ДАІ, у пятніцу па абедзе на трасе “Барысаў-Вілейка-Ашмяны” кіроўца грузавіка “Мэрсэдэс” ішоў на абгон, не разлічыў манеўр і сутыкнуўся з сустрэчнай “Сканіяй”.

Кіроўца “Сканіі” загінуў на месцы, а кіроўца “Мэрсэдэса” трапіў у рэанімацыю. Каб дастаць яго з кабіны, давялося выклікаць выратавальнікаў. У ДАІ адзначаюць, што на ўчастку дарогі, дзе адбылося здарэнне, усталяваныя знакі “Небяспечны паварот”.

У той самы дзень аўтааварыя з гібеллю чалавека здарылася ў Дзятлаўскім раёне. Тут на трасе “мяжа Літвы-Ліда-Слонім-Быцень” легкавік “Мазда” ўрэзаўся ў паўпрычэп МАЗ — у грузавіка скончылася паліва і таму ён стаяў у паласе руху “Мазды”. Кіроўца легкавіка загінуў. Следчыя высвятляюць, ці была ўключаная светлавая сігналізацыя ў фуры і ці быў знак аварыйнага спынення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Смаргонскім раёне адбылося смяротнае ДТЗ. Як паведамляе Гродзенская абласная ДАІ, у пятніцу па абедзе на трасе “Барысаў-Вілейка-Ашмяны” кіроўца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика