У Брэсце вынесены прысуд.... 21.by

У Брэсце вынесены прысуд...

27.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4300.jpg

 22 лістапада ў Брэсце вынесены прысуд былому гендырэктару ААТ «Івацэвічдрэў» Уладзіміру Шульгу. Ён прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы.


Брэсцкі абласны суд прыгаварыў Уладзіміра Шульгу да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Чатыры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму правядзе змоўшчык былога гендырэктара Аляксандр Непляховіч. Ён прызнаны вінаватым у дапамозе і ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Уладзімір Шульга стаў дырэктарам ААТ «Івацэвічдрэў» у 2012 годзе. Следствам устаноўлена, што на працягу некалькіх гадоў ён браў сыравіну для прадпрыемства па завышаным кошце праз пасрэдніцкія фірмы, падкантрольныя Непляховічу.

– Абвінавачаны насуперак інтарэсам службы заключаў кантракты на пастаўку меламіну і хімічных дабавак з кампаніямі Great Imports / Exports L.P. і National Resources L.P. па завышаным кошце. Супрацьпраўнымі дзеяннямі абвінавачаных быў нанесены ўрон ААТ «Івацэвічдрэў» на суму 749,6 тысячы рублёў, які на момант вынясення прысуду кампенсаваны, – паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.
“СБ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  22 лістапада ў Брэсце вынесены прысуд былому гендырэктару ААТ «Івацэвічдрэў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика