"Аўдзі" ў Мінску пратараніла і перакуліла на дах "Лексус" (фота). 21.by

"Аўдзі" ў Мінску пратараніла і перакуліла на дах "Лексус" (фота)

29.11.2018 21:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Мінска

У МІнску адбылося ДТЗ з удзелам "Аўдзі" і "Лексуса", піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 29 лістапада. Кіроўца "Аўдзі" ехаў па Даўгінаўскім тракце з боку вуліцы Арлоўскай. На скрыжаванні ён урэзаўся ў "Лексус", які ехаў па Арлоўскай у бок Старавіленскага тракту. Ад удару "Лексус" перакуліўся і лёг на дах.

У выніку ДТЗ кіроўца "Лексуса" атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў лякарню, кіроўца "Аўдзі" не пацярпеў.

Спецыялісты высвятляюць прычыны і абставіны здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Мінска У МІнску адбылося ДТЗ з удзелам "Аўдзі" і "Лексуса", піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 29 лістапада....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика