Асіповічы: коратка аб розным
30.11.2018
—
Разное
|
Дзіцячы клуб “Факел” пры ААТ “АЗАА” днямі святкуе сваё 30-годдзе. З гэтай нагоды тут падрыхтавалі канцэртную праграму, з якой выступяць сёння а 18 гадзіне ў актавай зале заводскага інтэрната. Татаркаўскі сельсавет актыўна вядзе работы па добраўпарадкаванні. Да 100-годдзя камсамола ў мясцовым парку пасаджана 100 дрэў. Вядзецца ўшчыльненне і падсыпка вуліц Горкага, Вакзальнай, Камсамольскай. Плануецца асфальтаванне вуліцы Заслонава, тратуара па Камуністычнай, Кастрычніцкай. Працягваецца знос самавольных пабудоў. Суб’екты грамадскага харчавання горада і раёна пачалі прымаць заяўкі ад грамадзян і арганізацый на правядзенне навагодніх карпаратываў і банкетаў. Кошт адпачынку — ад 30 рублёў. У многіх кафэ-рэстаранах плануецца правядзенне забаўляльных праграм. Бібліятэчная сетка прымеркавала да Сусветнага дня барацьбы са СНIД шэраг мерапрыемстваў: інфармацыйныя гадзіны, міні-лекцыі, кіналекторыі, сустрэчы з медработнікамі, кніжныя выставы. У праваслаўных хрысціян 28 лістапада распачаўся Калядны пост — адзін з чатырох шматдзённых пастоў, які рыхтуе вернікаў да свята Нараджэння Хрыстова. Ён працягнецца па 6 студзеня. У клубе “Навігатар” заўтра пройдзе рок-канцэрт з удзелам груп “Parovoz band” (Асіповічы), “Люди в городе” (Бабруйск) и “Cotton buts” (Докшыцы). Пачатак а 21 гадзіне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзіцячы клуб “Факел” пры ААТ “АЗАА” днямі святкуе сваё 30-годдзе. З гэтай нагоды тут падрыхтавалі канцэртную праграму, з якой выступяць сёння а 18 гадзіне ў... |
|