У Мінскім гарадскім педагагічным каледжы адбыліся І Рэспубліканскія чытанні «Спадчына беларускай педагогікі: ад Ефрасінні Полацкай да сучаснасці», прысвечаныя народнаму паэту Беларусі, празаіку, драматургу, крытыку, публіцысту, перакладчыку, вучонаму і педагогу Якубу Коласу. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 1-2 курса педагагічных каледжаў Беларусі і вучні 10-11 педагагічных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія цікавяцца жыццёвым лёсам, творчасцю, навуковай і педагагічнай дзейнасцю нашага славутага земляка Якуба Коласа і дзеячаў беларускай педагогікі і псіхалогіі.
У кола чытанняў быў закладзены шырокі спектр навуковых праблем у такіх галінах ведаў, як філалогія, культуралогія, гісторыя, філасофія, педагогіка. Мэта чытанняў — фарміраванне гуманістычнага, педагагічнага мыслення будучага педагога праз прызму спадчыны класікаў. Усе ўдзельнікі педагагічных чытанняў атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў. Даклад Юліі Коўгар, навучэнкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, быў прызнаны лепшым і адзначаны Дыпломам.
«НН».