У Мінску шукаюць мужчыну, які скраў у кіроўцы тралейбуса партманэ. Здарэнне адбылося ўвечары 3 лістапада на Пераходнай вуліцы. Пакуль кіроўца 33-га тралейбуса хадзіў у дыспетчарскую, зламыснік адчыніў акно для пакупкі талонаў і забраў партманэ. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, страты былі ацэненыя на суму больш за 600 рублёў.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Праваахоўнікі спадзяюцца на дапамогу грамадзян у высвятленні асобы зламысніка, якому на выгляд 40-45 гадоў.
Фота: sk.gov.by У Мінску шукаюць мужчыну, які скраў у кіроўцы тралейбуса партманэ. Здарэнне адбылося ўвечары 3 лістапада на Пераходнай вуліцы. Пакуль кіроўца 33-га...