Прыкладанні таксі выштурхнулі мінскую таксоўшчыцу на панэль
11.12.2018 17:10
—
Разное
|
Фота: "Мінск-Навіны" Карэспандэнтка агенцтва "Мінск-Навіны" паўдзельнічала ў рэйдзе мінскай міліцыі па выяўленні прастытутак. Адна з затрыманых распавяла, што ўжо 10 гадоў працуе кіроўцай таксі, аднак гадоў 5 таму заробкі ў таксі рэзка знізіліся, і ёй давялося выйсці на панэль. "Гадоў 5 таму кожны дзень мела па 100 долараў. І не трэба было ні з кім спаць. Не тое што цяпер", — Паводле яе слоў, яна выхоўвае двух дзяцей. Сын нядаўна паступіў ва ўніверсітэт і з'ехаўся з дзяўчынай — ім трэба дапамагаць грашыма, а малодшая дачка вучыцца ў школе. "Ён мяне звязваў скотчам, а я ляжала моўчкі і глядзела тэлевізар"Яшчэ адна прастытутка распавяла, што з рукапрыкладствам з боку кліентаў за 5 гадоў не сутыкалася ні разу. Толькі адзін мужчына нечакана пачаў звязваць яе скотчам. "Кажа: хачу звязаць цябе, апрануцца і сысці. Я падумала: "Ну ўсё, кірдык", — кажа яна. — Але ўрэшце яму проста надакучыла. Напэўна, чакаў, што буду крычаць і супраціўляцца, а я ляжала моўчкі і глядзела тэлевізар". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: "Мінск-Навіны" Карэспандэнтка агенцтва "Мінск-Навіны" паўдзельнічала ў рэйдзе мінскай міліцыі па выяўленні прастытутак. Адна з затрыманых распавяла, што ўжо... |
|