У Клічаве п'яны мужчына зайшоў у школу і паведаміў, што хутка будзе выбух. 21.by

У Клічаве п'яны мужчына зайшоў у школу і паведаміў, што хутка будзе выбух

13.12.2018 20:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

13 снежня ўдзень у школу ў Клічаве зайшоў нецвярозы мужчына і паведаміў, што зараз адбудзецца выбух. 

Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося каля 15.30. Мясцовы 32-гадовы жыхар зайшоў у клас, дзе ішоў факультатыў, і заявіў пра выбух. Затрымаў мужчыну настаўнік, які праходзіў па калідоры і пачуў пагрозы. Пазней мужчыну перадалі выкліканым супрацоўнікам міліцыі.

З будынка былі эвакуяваныя 48 дзяцей і 22 супрацоўнікі. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Выбуховых рэчываў не выяўлена.

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт 13 снежня ўдзень у школу ў Клічаве зайшоў нецвярозы мужчына і паведаміў, што зараз адбудзецца выбух.  Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика