Першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама сустрэўся з педкалектывам СШ №7
14.12.2018
—
Разное
|
Кіраўніцтва раёна рэгулярна сустракаецца з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, расказвае аб справах у сацыяльнай сферы і прамысловасці, выслухоўвае людскія праблемы, імкнецца дапамагчы ў іх вырашэнні.
Чарговая сустрэча адбылася ў СШ №7. Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас пагутарыў з настаўнікамі, папрасіў іх задаваць пытанні, якія хвалююць. Некаторыя людзі паскардзіліся на дрэнны стан дваровых тэрыторый, некаторых гарадскіх вуліц, адсутнасць асвятлення на праспекце Індустрыяльным, на адключэнне электрычнасці ў падвальных памяшканнях жылых дамоў. Кагосьці цікавіла, ці будуць мяняць у дамах газавыя пліты на электычныя ў сувязі з уводам у эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС. На некаторыя пытанні адразу ж былі дадзены адказы, іншыя звароты грамадзян узяты на заметку з мэтай далейшага іх абмеркавання са спецыялістамі, прадстаўнікамі адпаведных службаў – камунальнай, дарожнай, якія павінны ўхіляць недахопы. Юрый ЯУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўніцтва раёна рэгулярна сустракаецца з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, расказвае аб справах у сацыяльнай сферы і прамысловасці,...
|
|