У Расіі затрымалі беларуса-аўтаслесара, які прадаваў на запчасткі чужыя машыны
19.12.2018 21:16
—
Разное
|
Фота: mvd.gov.by У Расіі затрымалі беларуса-аўтаслесара, які прадаваў на запчасткі чужыя машыны. 29-гадовы Аляксей Маталыга знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку з красавіка 2018-га. Па яго справе праходзіць 20 пацярпелых, інфармуе Маталыга — жыхар Мінскага раёна. Аўтаслесарам працаваў у Беларусі. Перададзеныя яму для рамонту аўтамабілі ён танна здаваў на запчасткі ў Смалявіцкім раёне ў 2017 годзе. Тэрмін вяртання машыны зламыснік пераносіў, а пасля знікаў. У выніку пацярпелы заставаўся і без аўтамабіля, і без перадаплаты. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства". Аўтаслесар хаваўся ў Расіі. Яго затрымалі паліцэйскія на адной з станцый тэхнічнага абслугоўвання ў Падмаскоўі. Верагодна, у бліжэйшы час адбудзецца экстрадыцыя. Праваахоўнікі не выключаюць, што пацярпелых ад дзеянняў Аляксея Маталыгі больш, таму і просяць іх адгукнуцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mvd.gov.by У Расіі затрымалі беларуса-аўтаслесара, які прадаваў на запчасткі чужыя машыны. 29-гадовы Аляксей Маталыга знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку з...
|
|