13 снежня 2018 года на пасаду дырэктара УА “Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж” назначана Франя Васільеўна СТАРАВОЙТАВА.
Нарадзілася Ф.В.Старавойтава ў в.Капусціна Кіраўскага раёна ў 1963 годзе. У 1990 го дзе закончыла Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1983 годзе ў якасці загадчыка Негавіліцкай пачатковай школы, затым працавала настаўнікам пачатковых класаў Кірылавіцкай пачатковай школы, настаўнікам нямецкай мовы, педагогам-арганізатарам і намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Капусцінскай базавай школы.
У 1999 годзе была назначана намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Кіраўскага ПТВ-220.
Выкладала замежную мову ў СШ №2 г.Кіраўска і Кіраўскім ГПЛ №15. Працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Кіраўскага ГПЛ №15, загадчыкам ДУА «Яслі-садок аг.Паўлавічы».
З 2014 года ўзначальвала Кіраўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №15, потым — філіял “Кіраўскі прафесійны ліцэй” Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа.