Два дыпломы за поспех. 21.by

Два дыпломы за поспех

22.12.2018 18:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два калектывы з Ганцаўшчыны адзначаны ўзнагародамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.


У цэнтры — Жанна Рудко. Фота 2016-га года.

Дыплом першай ступені атрымаў савет моладзі Ганцавіцкай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава, які ўзначальвае Святлана Кунцэвіч — за выдатную работу з маладымі чытачамі.

Дыплом першай ступені заваявала і выхавацель інтэрната Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Жанна Рудко — за ўзорную арганізацыю выхаваўчай работы з навучэнцамі. Як адзначыла намеснік дырэктара ліцэя па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аксана Высоцкая, цяперашні поспех Жанны Рудко не першы ў яе біяграфіі. У 2016-м Жанна Юр’еўна ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшы выхавацель устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкай вобласці» (НА ЗДЫМКУ).

Вячаслаў БУРДЫКА.

Фота з сайта Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

(Visited 45 times, 15 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два калектывы з Ганцаўшчыны адзначаны ўзнагародамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама. У цэнтры — Жанна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика