Пад Новы год усе чакаючь вялікіх і маленькіх цудаў, якія абавязкова здзяйсняюцца пасля прыхода ў госці самых галоўных сімвалаў свята — Дзеда Мароза і Снягуркі.
Але акрамя казачных герояў да дзетак на ранішнікі прыходзяць і дарослыя, якія дампамагаюць зрабіць свята больш яркім і салодкім. Так, у межах акцыі “Нашы дзеці”, якая разгарнулася па ўсёй краіне, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” Раман Мельнік наведаў свята ў Кобрынскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце.
Вясёлыя карагоды і гульні, загадкі пра зіму і Новы год, танцы і ўсмешкі дзяцей напаўняші святочную залу. Раман Васільевіч павіншаваў дзяцей, іх бацькоў і кадектыў школы з надыходзячымі святамі і пажадаў моцнага здароўя, дабрабыту і здзяйсненню запаветных мар, і ўручыў ад арганізацыі салодкія падарункі.
Людміла Пашковіч
Фота аўтара