Што мы ведаем пра Яўгенія Крыжаноўскага? Беларускі гумарыст, акцёр тэатра і кіно, га- лоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і гумару “Хрыстафор”, мастацкі кіраўнік тэлевізійных праектаў АНТ: “Гумарынка” (аналаг расійскага “Ералаша”) і “Нашы людзі”, а яшчэ… жаданы госць у самым заход- нім горадзе нашай краіны – Высокім.
евіч завітаў сюды трэці раз і прывёз з сабою “Вечар гумару”. Камедыйны талент і бясспрэчнае акцёрскае майстэрства, прыпраўленыя выдатным пачуццём гумару артыста, не пакінулі гледачам шанцаў пайсці дадому пасля канцэрта ў дрэнным настроі.
Яўгеній Крыжаноўскі вёў даверлівы дыялог з высакаўчанамі, пераўтвараючы кожную сваю гумарэску ў маленькі спектакль аднаго акцёра, у якім, здавалася, ужываліся некалькі персанажаў адначасова: для кожнага – асобны тэмбр голасу, асобны тып характару, асобная манера паводзін. Смех у зале, дзе вольных месцаў не было, не сціхаў ні на імгненне.
Цікавым дапаўненнем да “Вечара гумару” сталі смешныя відэагісторыі з праекта “Нашы людзі”, што дэманстраваліся на экране. Адна з іх, напрыклад, расказвала пра нявернага мужа, якога на гадаўшчыну вяселля жонка сілком зацягнула ў рэстаран (“Пойдзем, даражэнькі! Увесь жа час эканомілі, дома сядзелі. Трэба ж некалі пачынаць!”), а там яго сустрэлі як пастаяннага і любімага кліента – вось дык падстава!
Акрамя таго, у праграме “Вечара гумару” быў запланаваны вакальны сюрпрыз – выступленне ўладальніка ўнікальнага голасу, спевака Андрэя Шумака. У яго выкананні высакаўчане пачулі як старыя добрыя песні (“Малінаўку”, напрыклад, якой падпявалі хорам), так і новыя, што прагучалі ўпершыню. Спяваў і сам Яўгеній Крыжаноўскі (у гумарыстычнай манеры, зразумела ж).
Калі ад смеху ў гледачоў забалелі жываты, а ад гучных апладысментаў – далоні, прыйшла пара развітвацца. Яўгеній Анатольевіч запрасіў на сцэну дырэктара ГДК Алега Грыпічука, якога, дарэчы, называў “міністрам культуры Высокага”, і Алег Барысавіч уручыў артыстам спецыяльныя, нядаўна зацверджаныя “Сярэбраныя грамафоны Высокага”, падзякаваўшы за вечар добрага настрою.
Пасля фінальных апладысментаў усе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з артыстамі ў фае, атрымаць аўтограф, набыць кнігу Яўгенія Крыжаноўскага і дыск Андрэя Шумака.
Міні-інтэрв’ю
– Вы ўпершыню на Камянеччыне?
– Выступаю ў Высокім трэці раз, – зазначыў Яўгеній Крыжаноўскі. – Аднойчы ўжо выходзіў на сцэну Дома культуры, а таксама ўдзельнічаў у Дні горада. Вельмі ўражаны тым, як непазнавальна змяніўся ГДК! Цяпер культурнае жыццё заіграе тут новымі фарбамі.
– Як пачуваецеся ў Высокім?
– Вельмі ўтульна. Як дома. Відаць, таму, што маю на вашай зямлі шмат знаёмых. Ведаеце, у Высокім – свая культура, нейкі свой дух.
– Калі чакаць вас у госці ў наступны раз?
– Думаю, праз год недзе. Каб гледачы паспелі засумаваць.
– Што пажадаеце жыхарам горада, вашым слухачам?
– Высока несці высокае званне высакаўчан!
На наступны дзень пасля апісанага вышэй канцэрта Яўгеній Крыжаноўскі і Андрэй Шумак выправіліся ў Магілёў. Няхай жа і там іх гумарыстычную праграму чакае поспех!
Што мы ведаем пра Яўгенія Крыжаноўскага? Беларускі гумарыст, акцёр тэатра і кіно, га- лоўны рэжысёр Мінскага тэатра сатыры і... Сообщение Ці ёсць у высакаўчан...