У Дзяржынску 30-гадовы мінчук адарваў пагон супрацоўніку ДАІ
27.12.2018 14:30
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Дзяржынску трое мужчын напалі на супрацоўніка ДАІ. Ён прыехаў да аднаго з дамоў пасля тэлефанавання ў міліцыю жанчыны. Яна паведаміла пра прыпаркаваны аўтамабіль з нумарамі Брэсцкага рэгіёна, у якім сядзелі трое мужчын. Іх паводзіны падаліся жанчыне падазронымі. Як інфармуе ДАІ Мінскай вобласці, праваахоўнік папрасіў у мужчын дакументы для праверкі і пацікавіўся, з якой мэтай яны там знаходзяцца. 30-гадовы ўладальнік машыны, жыхар сталіцы, аказаўся ў стане алкагольнага ап'янення, ён пачаў нецэнзурна лаяцца, а пасля схапіў даішніка за адзенне. У выніку на куртцы быў адарваны пагон. Даішнік хулігана скруціў, але з машыны выйшлі яго сябры (30-гадовы жыхар дома, каля якога быў прыпаркаваны аўтамабіль, і 24-гадовы жыхар Негарэлага). Яны нанеслі праваахоўніку два ўдары ў твар. Даішнік паспеў выклікаць дапамогу, нападнікаў затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Адзначаецца, што раней затрыманыя не мелі сур'ёзных праблем з законам. Іх неадэкватную рэакцыю тлумачаць выпітым алкаголем. Цяпер мужчынам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Міліцыя раіць грамадзянам, якія не згодныя з патрабаваннямі супрацоўніка ўнутраных спраў, не супраціўляцца, выконваць яго патрабаванне, а пасля паскардзіцца міліцэйскаму кіраўніцтву ці ў пракуратуру. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Дзяржынску трое мужчын напалі на супрацоўніка ДАІ. Ён прыехаў да аднаго з дамоў пасля тэлефанавання ў міліцыю жанчыны. Яна... |
|