Сталі вядомыя падрабязнасці гібелі студэнта ў Мінску (фота)
28.12.2018 15:14
—
Разное
|
Фота: Следчы камітэт Следчы камітэт парводзіць парверку па факце смерці 18-гадовага студэнта ў інтэрнаце БДУ №1. Пра гэта прэс-служба СК паведаміла ў сацсетках. Як распавядала Паводле звестак следчых, хлопец вучыўся на другім курсе. Ён загінуў пры падзенні з пятага паверху. Як паведамляецца, кампанія маладых людзей напярэдадні вечарам сабралася ў адным з пакояў інтэрната на пятым паверсе. Там яны выпівалі. Перыядычна маладыя людзі вылазілі з вокнаў, каб зрабіць сэлфі. Адзін са студэнтаў, які захапляўся паркурам, пры гэтым забраўся на фасад і вярнуўся назад. Відавочцы распавялі, што кампанія была на агульнай кухні, калі гэты юнак адчыніў акно і зноў вылез з прываконня на фасад будынка. Праз нейкі час ён знік. Калі яго прыяцелі вызірнулі ў акно, то пабачылі, што хлопец ляжыць на зямлі. Раней крыніцы ў адміністрацыі БДУ паведамлялі Еўрарадыё, што малады чалавек зваліўся з гаўбца. Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Следчы камітэт парводзіць парверку па факце смерці 18-гадовага студэнта ў інтэрнаце БДУ №1. Пра гэта прэс-служба СК паведаміла ў сацсетках. ... |
|