Сапраўдныя сябры ёсць у навучэнцаў і выхаванцаў Зеленаборскага ВПКдзіцячы сад — сярэдняя школа. Гэта намеснік начальніка Смалявіцкага паста МНС Аляксандр Васільевіч Мядзель і начальнік Зеленаборскага паста МНС Аляксандр Ільіч Коршун.
Яны з’яўляюцца частымі гасцямі ў школе і дзіцячым садку, даступна і цікава выступаюць на бацькоўскіх сходах. Заўсёды старанна рыхтуюцца да выступленняў, дэманструюць цікавыя фільмы і відэаролікі, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.
На агульным бацькоўскім сходзе быў прагледжаны і абмеркаваны фільм “Недзіцячыя гульні”.
Навучэнцы школы з задавальненнем наведваюць Зеленаборскі пост МНС, дзе размешчана цікавая экспазіцыя прыстасаванняў для тушэння пажараў: ад самых прымітыўных пажарных машын да сучасных мадэрнізаваных машын, якія не так даўно атрымаў пост МНС.
Яляксандр Ільіч Коршун, нягледзячы на вялікую занятасць і адказнасць на рабоце, праводзіць экскурсіі па тэрыторыі паста, расказвае, як працуе сучасная тэхніка, якія правілы бяспекі трэба захоўваць, каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад небяспекі. Аляксандр Васільевіч і Аляксандр Ільіч заўсёды прыходзяць да навучэнцаў з падарункамі: цікавымі змястоўнымі брашурамі, яркімі малюнкамі, разам абмяркоўваюць матэрыялы любімага дзецьмі часопіса “Юный спасатель”.
Шмат пытанняў задаюць навучэнцы і на кожнае з іх атрымліваюць змястоўны адказ.
Ад калектыва Зеленаборскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа хочацца сказаць вялікі дзякуй за работу Зеленаборскаму пасту МНС і яго начальніку Аляксандру Ільічу Коршуну, а таксама — намесніку начальніка Смалявіцкага паста МНС Аляксандру Васільевічу Мязделю.

Ад імя калектыва Зеленаборскага ВПК Людміла КУЗЬМІНА, класны кіраўнік 5-га класа.