І закружыліся ў вальсе навагоднім. 21.by

І закружыліся ў вальсе навагоднім

29.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пацёмкінскі баль для маладых спецыялістаў, якія ў гэтым годзе прыйшлі на свае першыя працоўныя месцы, адбыўся на мінулым тыдні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел не толькі маладыя кадры, але і ганаровыя госці з розных раёнаў Прыдняпроўскага краю.
Самы ўсходні раён Магілёўшчыны на мерапрыемстве прадставілі актыўныя хацімчане — Крысціна Ермакова, педагог дадатковай адукацыі ЦТДзіМ, і Уладзіслаў Міхаленка, начальнік варты ПАВЧ №1 Хоцімскага РАНС. Запрошаным была прапанавана насычаная праграма: венскі вальс, экскурсія па музеі, разнастайныя конкурсы.
— Я з самага дзяцінства хацела пабываць на балі, як і кожная дзяўчынка. І вось мая мара здейснілася. Такое ўражанне, што апынуліся ў сапраўднай казцы. Запомнілася ўсё. Урачыстая атмасфера нагадвала нейкую сярэдневяковую эпоху. Адчувалі мы сябе сапраўднымі дамамі і кавалерамі, асабліва, калі прапанавалі закружыцца ў вальсе. А яшчэ нашаму дуэту трэба было выканаць урывак з “Анегіна” і скласці верш. З усімі заданнямі мы справіліся, — падзялілася Крысціна Ермакова.

Уласн. інфарм.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пацёмкінскі баль для маладых спецыялістаў, якія ў гэтым годзе прыйшлі на свае першыя працоўныя месцы, адбыўся на мінулым тыдні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика