У Асіповічкім райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў: арыенціры вызначаны. 21.by

У Асіповічкім райвыканкаме і райсавеце дэпутатаў: арыенціры вызначаны

29.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўнымі пытаннямі на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 27 снежня пад началам старшыні Паўла Налівайкі, сталі два: аб рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны і праекце раённага бюджэту на 2019 год. Падрабязныя даклады па іх зрабілі адпаведна першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Ананіч і Ларыса Белая.

Пасля ўсебаковага абмеркавання члены выканаўчага камітэта зацвердзілі паквартальныя значэнні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці дзейнасці ў наступным годзе — экспарту тавараў і паслуг, прыцягнення прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, колькасці працаўладкаваных грамадзян на рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў; устанавілі заданні па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ і ўводу ў эксплуатацыю жылля, вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічным тавараабароце гандлю, росце зарплаты, экспарце турыстычных паслуг і іншых, а таксама адобрылі праект і разліковыя паказчыкі будучага раённага бюджэту.

У чацвер пад началам старшыні Сяргея Сувеева адбылася 14 сесія раённага Савета дэпутатаў 28 склікання, якая разгледзела 11 пытанняў.

Даклады “Аб асноўных паказчыках прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіччыны” і “Аб раённым бюджэце” на 2019 год зрабілі Сяргей Ананіч і Ларыса Белая, садаклад пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэту і фінансах райсавета — яе старшыня Аляксей Дубовік. Пасля абмеркавання, удзел у якім прынялі дэпутат Віталь Бродскі і старшыня Лапіцкага сельсавета Аляксандр Гарадзілаў, дэпутаты зацвердзілі прапанаваныя праекты.

Таксама сесія ўнесла змяненні ў шэраг рашэнняў раённага Савета дэпутатаў (ад 23 снежня 2016 г. № 25-5, № 25-7 і № 25-8, ад 29 снежня 2016 г. № 26-4, № 26-5, № 26-6 і № 26-8, ад 28 снежня 2017 г. № 36-16) і вызначылася з планам работы райсавета дэпутатаў і яго органаў на 2019 год.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнымі пытаннямі на пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 27 снежня пад началам старшыні Паўла Налівайкі, сталі два: аб рэалізацыі задач...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика