Более сотни книг передал в дар району наш земляк М.Миронович
02.01.2019
—
Разное
|
НеЖАРТоўны падарунак Больш за сотню кніг перадаў у дар раёну наш зямляк, паэт-сатырык Міхась Мірановіч. Пад яркімі вокладкамі невялікіх томікаў не толькі ўсімі любімыя гумарыстычныя карацелькі-фрашкі “Міранізмы”, трылогія “Жартачкі”, але і пародыі, пераклады ўкраінскіх пісьменнікаў, кніжкі для дзяцей “Перасмешкі”. Гэта ўнёсак Міхася Канстанцінавіча ў Год малой радзімы Ушаччыне, куды ўраджэнец Старыны Вялікадолецкага сельсавета прыязджае даволі часта. Усе гэтыя кнігі перададзены ў бібліятэкі раёна, і кожны зможа ўзняць настрой вясёлым трапным словам ці яго неспадзяваным значэннем з “Бес-талковага слоўніка”. А паколькі Год малой радзімы не заканчваецца 2018-м, варта нагадаць, што ў рамках раённай праграмы “Мая радзіма Ушаччына” існуе міні-праект “Землякі, адгукніцеся”, мэта якога – наладзіць стасункі з ураджэнцамі нашага краю і прыцягнуць іх да сумесных карысных мерапрыемстваў. Вольга Караленка. На Ушаччыне На Ушаччыне, Згадзіцеся вы з гэтым, Нарадзіліся Ўсе лепшыя паэты. А Гілевіча з Бураўкіным Ўсе знаюць? Вось яны крыху Статыстыку ламаюць. Кузьма і Мікіта Аднавяскоўцаў нашых двух Вазьмі – Ні аднаму адмовіць Нельга ў спрыце: Кузьма Мікіту Неяк падкузьміў, А той Кузьму за гэта Адмікіціў. Біла мяне маці… – Адкажы ты мне, Татачка, прама: Цябе біла калісь Твая мама? – Прызнаюся, Дачушка мая – Біла маці, Ды толькі – твая!.. Назаўтра пасля ўчарашняга Ці добра гэтак піць? – Рашы: Зноў галава Балець асуджана, Шкрабуцца кошкі На душы, А ў роце – Імі ж напаскуджана!.. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НеЖАРТоўны падарунак Больш за сотню кніг перадаў у дар раёну наш зямляк, паэт-сатырык Міхась Мірановіч. Пад яркімі вокладкамі невялікіх томікаў не толькі ўсімі... |
|