Аб гэтым паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб пажары ў весцы Крыніцы дзяжурнаму Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла 3 студзеня ў 20.55. Трывогу забілі суседзі, якія ўбачылі дым. Як высветлілася, 69-гадовы гаспадар і яго два прыяцелі распівалі спіртныя напоі.
- Праз некаторы час госці прылеглі адпачыць, а гаспадар застаўся ў кухні. Неўзабаве адзін з мужчын, адчуўшы пах гару, прачнуўся. Разбудзіць таварыша не ўдалося, і ён пайшоў дамоў, - расказалі ў ведамстве.
Адчуваючы неладнае, сусед з першага паверха, дыхаючы праз мокрую тканіну, зайшоў у палаючую кватэру. Яму ўдалося выратаваць госця, а гаспадар ужо не падаваў прыкметаў жыцця. На ім гарэла вопратка.
Жыхары залілі полымя вадой. Асноўная версія пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.