За звание лучших эрудитов боролись молодые работники организаций Ушаччины. 21.by

За звание лучших эрудитов боролись молодые работники организаций Ушаччины

04.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Комплекс “Юнацтва-Ушачы” становіцца месцам правядзення не толькі спартыўных, а і інтэлектуальных спаборніцтваў. На перадсвяточным тыдні яго камфортная канферэнц-зала сабрала лепшых маладых эрудытаў раёна. Арганізатары, якімі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама райкам БРСМ, падрыхтавалі для ўдзельнікаў няпростыя выпрабаванні: у шасці турах былі сабраны пытанні на логіку і веды па самых розных сферах. Агучваліся ж яны ў відэафармаце, што надало конкурсу дынамічнасці і відовішчнасці.

Удзел у турніры прыняла сем пяцёрак з розных арганізацый раёна, пры гэтым у супрацьстаянні “фізікаў” і “лірыкаў” фору атрымалі апошнія, бо традыцыйна большасць пытанняў грунтавалася на гуманітарных ведах. Так, напрыклад, было прапанавана пазнаць на здымку ва ўсмешлівым малышы будучую зорку Ды Капрыа, дапоўніць цытату з твора Рэмарка, прыгадаць перыяды творчасці Пабла Пікаса. Спатрэбілася ўдзельнікам веданне жывёльнага свету і гістарычных фактаў, а таксама вобразнае мысленне, без якога, напрыклад, нельга было здагадацца, што скандынаўскія скальды называлі ў сваіх эпасах мядзведзя “пчаліным ваўком”.

Трэба сказаць, што ўсе маладзёжныя пяцёркі пастараліся паказаць свае моцныя бакі. “Было даволі складана, – прызналіся эрудыты райгаза і аддзела па надзвычайных сітуацыях. – Хацелася б, канечне, каб было больш тэхнічных пытанняў, дзе б мы мелі шанс бліснуць ярчэй!” Удзел у конкурсе гэтых пяцёрак, а таксама прадстаўнікоў Арэхаўскай школы і райспажыўтаварыства, быў адзначаны смачнымі тартамі. Тройку прызёраў замкнула каманда аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, складзеная выключна з прадстаўніц прыгожага полу. Дзяўчаты пацвердзілі сваю назву “Мудрацы” і тое, што сарказм, які часта ўкладаюць у выраз “жаночая логіка”, яўна недарэчны. Імідж спартсменаў як эрудзіраваных людзей паказалі знатакі з ДЮСШ, заняўшыя другое месца, ну а прыхільнікаў гумару яны традыцыйна парадавалі непрадказальнай назвай сваёй каманды – “Штанга Вахтанга”. Самай жа збалансаванай аказалася пяцёрка Ушацкай школы “Штучны інтэлект”, у бой якую вёў капітан Уладзімір Хамёнак. “Атрымалі шмат станоўчых эмоцый, калі давалі правільныя адказы. А яшчэ ўбачылі, дзе пакуль маем прабелы”, – падзяліліся ўражаннямі ўдзельнікі каманды Алена і Марыя Клачок, Дзяніс Шарын і Аляксандра Жаваранак-Дрозд.

Нам жа прыемна канстатаваць, што маладыя ўшацкія спецыялісты маюць дастойны багаж ведаў, імкнуцца развівацца і ўдасканальвацца. Засталося толькі пажадаць, каб падобны захапляльны конкурс быў арганізаваны і для больш сталай катэгорыі знатакоў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Комплекс “Юнацтва-Ушачы” становіцца месцам правядзення не толькі спартыўных, а і інтэлектуальных спаборніцтваў. На перадсвяточным тыдні яго камфортная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика