Трое ушачских школьников побывали на главной ёлке страны
04.01.2019
—
Разное
|
27 снежня ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, прайшло дабрачыннае навагодняе свята, якое стала кульмінацыяй акцыі “Нашы дзеці” і сабрала больш за 2,3 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Традыцыйна сярод шчасліўчыкаў былі і нашы землякі – сёлета права пабываць на галоўнай ёлцы краіны атрымалі Раман Лабецкі з Вялікадолецкай школы, Дзіяна Радзюш з Ільюшынскай і Аліна Аўсіевіч з Ушацкай. Пра такіх як Дзіяна Радзюш кажуць не інакш, як “залатое дзіця”. І хоць вучыцца дзяўчынка яшчэ ў чацвёртым класе, узнагарод у яе арсенале нямала. Толькі ў 2018 годзе яна стала ўдзельніцай рэспубліканскага праекта “300 талентаў для Каралевы”, прызёрам навукова-практычнай канферэнцыі “У навуку першыя крокі” і абласнога конкурсу “Намалюй свае правы”, пераможцам конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “На добрую памяць” і малюнкаў “АрхНавацыя”. У дзённіку Дзіяны – пераважна дзявяткі і дзясяткі. Выхоўваецца дзяўчынка, дарэчы, у прыёмнай сям’і, у якой важная роля ўдзяляецца здароваму ладу жыцця. Раман Лабецкі летась стаў пераможцам раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў “Снежны снайпер”, а таксама раённага этапу зімовага мнагабор’я “Здароўе”. Ярка праяўляе сябе шасцікласнік з мнагадзетнай сям’і і ў грамадскім жыцці класа, школы. У зносінах ён стрыманы, тактоўны. Здаецца, з любой рэчы Аліна Аўсіевіч можа зрабіць шэдэўр – а неабходныя для гэтага фантазія, цярплівасць, акуратнасць у яе ёсць. Так, у 2018-м васьмікласніца стала пераможцам абласнога этапу агляду-конкурсу “Добры дзень, свет!” у намінацыі “дэкаратыўна-прыкладная творчасць”, заваявала дыпломы ІІ і ІІІ ступені на спаборніцтвах аналагічнага ўзроўню “Саматканы цуд”, “Лёд. Кветкі. Фантазія”, “Божы свет вачыма дзяцей”. – Ніколі не забудземся пра гэтыя два дні, – дзяліліся эмоцыямі, вярнуўшыся дамоў, юныя ўшачане. Першы вечар у сталіцы мы правялі ў цырку, дзе асабліва спадабалася выступленне дрэсіроўшчыкаў з цюленямі. Ну а ўражанні, якія мы атрымалі, калі прыехалі на наступны дзень у Палац Рэспублікі, нават цяжка апісаць: настолькі шыкоўнымі былі залы, дэкарацыі, ды і само прадстаўленне – з карагодамі з Дзедам Марозам, іншымі казачнымі героямі, смехам, песнямі, вясёлымі конкурсамі, падарункамі. Галоўную ёлку краіны нездарма называюць прэзідэнцкай: традыцыйна дзяцей на ёй віншуе асабіста кіраўнік дзяржавы. Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, А.Лукашэнка адзначыў, што ў дарослых ёсць вялікая колькасць падстаў ганарыцца падрастаючым пакаленнем беларусаў. “Гэта ваш паспяховы ўдзел у шматлікіх міжнародных конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах. Было прыемна даведацца, што маленькія жыхары нашай краіны актыўна ўключыліся ў мерапрыемствы, звязаныя з Годам малой радзімы, зрабілі шмат добрых спраў у сваіх гарадах, маленькіх вёсачках, каб добраўпарадкаваць іх”, – сказаў Прэзідэнт. Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 снежня ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, прайшло дабрачыннае навагодняе свята, якое стала кульмінацыяй акцыі “Нашы дзеці” і сабрала больш за 2,3 тысячы хлопчыкаў і...
|
|