У Падкарпацкім ваяводстве Польшчы аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у смяротную аварыю. Як паведамляе радыё "Свабода", у аўтобусе ехалі лыжнікі і сноўбардысты з Беларусі.
Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны па мінскім часе (каля 15-й па Варшаве) у мясцовасці Дамастава. Падкарпацкая паліцыя паведамляе, што на трасе DK-19 сутыкнуліся тры аўтамабілі — фура, легкавік і аўтобус. Спачатку фуру DAF занесла, і яна ўрэзалася ў Hyundai, у якім было 4 чалавекі. Кіроўца аўтобуса MAN, які перавозіў беларусаў, спрабаваў унікнуць сутыкнення з легкавіком. У выніку аўтобус з'ехаў з дарогі і перакуліўся.
Фота: www.podkarpacka.policja.gov.pl У Падкарпацкім ваяводстве Польшчы аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у смяротную аварыю. Як паведамляе радыё "Свабода", у аўтобусе...