Дайверы знайшлі пісталет на дне Камсамольскага возера ў Мінску
07.01.2019 16:44
—
Разное
|
Фота: Дзмітрый / Еўрарадыё Раніцай 7 студзеня дайверы знайшлі пісталет на дне Камсамольскага возера ў Мінску. "Двое хлопцаў апускаліся ў ваду — шукалі што-небудзь цікавае, і вылавілі пісталет у пакеце. Па ім бачна, што не стартавы. Зброя баявая — адна абойма ўстаўленая, другая — дадатковая — побач", — распавёў Еўрарадыё Дзмітрый, які шпацыраваў берагам возера і стаў сведкам падзеі. Пісталет заўважна праіржавеў, хаця і быў загорнуты ў кардон і запакаваны ў поліэтыленавы пакет. На месца была выкліканая міліцыя, якая зоймецца знаходкай — будзе вызначаць мадэль зброі і, па магчымасці, высвятляць асобу яе гаспадара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Дзмітрый / Еўрарадыё Раніцай 7 студзеня дайверы знайшлі пісталет на дне Камсамольскага возера ў Мінску. "Двое хлопцаў апускаліся ў ваду — шукалі што-небудзь...
|
|