Добрушскія міліцыянты злавілі рэцыдывістку-пенсіянерку. 21.by

Добрушскія міліцыянты злавілі рэцыдывістку-пенсіянерку

08.01.2019 14:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У ноч на 6 студзеня добрушскія міліцыянты выехалі на выклік з нагоды бытавога скандалу. Па дарозе яны пабачылі фігуру з роварам і сумкай. Час быў позні — 2:30, таму міліцыянты вырашылі прапанаваць дапамогу. 

У невядомым, як паведамляе uvd.gomel.by, праваахоўнікі пазналі пажылую жыхарку Добруша, раней неаднаразова судзімую за крадзяжы. Міліцыянты западозрылі, што жанчына і цяпер не проста так выйшла на вуліцу ўначы, таму даставілі яе ў РАУС.

Там высветлілася, што да затрымання пенсіянерка паспела пабываць ў дачным кааператыве ва ўрочышчы "Ларышчава". Там яна абабрала некалькі летніх дамкоў і гаспадарчых будынкаў. Яе здабычай сталі ровар, ТБ-прыстаўка, будаўнічы інструмент, цвікі, аптэчка. Жанчына прыхапіла з лазні нават дубовы венік, шампунь, бальзам і крэм пасля галення.

Паведамляецца, што жанчына мае больш за 10 судзімасцяў. Першая была ў 1989 годзе, апошняя — у 2014-м. Кожны раз яе судзілі за крадзяжы маёмасці.

На цяперашні час з заявамі ў міліцыю звярнуліся чацвёра пацярпелых. Добрушскі райаддзел Следчага камітэта пачаў на яе крымінальную справу. Падазраваную затрымалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У ноч на 6 студзеня добрушскія міліцыянты выехалі на выклік з нагоды бытавога скандалу. Па дарозе яны пабачылі фігуру з роварам і сумкай. Час быў позні — 2:30,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика