У Чэрвенскім раёне сутыкнуліся два аўтобусы з дзецьмі, ёсць пацярпелыя
09.01.2019 13:58
—
Разное
|
![]() Скрыншот з відэа "Беларусь 1" У Чэрвенскім раёне сутыкнуліся два аўтобусы з дзецьмі, ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося ўвечары 8 студзеня каля вёскі Калодзежы на 75-м кіламетры трасы Мінск — Магілёў. Як інфармуе , калона аўтобусаў з дзецьмі накіроўвалася з Мінска ў Магілёўскую вобласць. У нейкі момант вадзіцель аўтобуса "Нёман" не саўладаў з кіраваннем і дапусціў сутыкненне з аўтобусам МАЗ, які ехаў наперадзе і зніжаў хуткасць. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай зніжэння хуткасці стала з'яўленне каля дарогі ласёў. У ДТЗ пацярпелі дзве 12-гадовыя школьніцы з аўтобуса "Нёман". Яны атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі завезеныя ў бальніцу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скрыншот з відэа "Беларусь 1" У Чэрвенскім раёне сутыкнуліся два аўтобусы з дзецьмі, ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося ўвечары 8 студзеня каля вёскі Калодзежы на... |
|