Люстрадзён на сёньня
10.01.2019
—
Разное
|
10 студзеня 1897 г. у мястэчку Поразава Ваўкавыскага павета Гарадзенскай губерні нарадзілася бібліёграф, першы загадчык аддзела беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкi Беларусі Юлія Іосіфаўна БІБІЛА. Нарадзілася ў сям’і валаснога пісара Іосіфа Бібілы. Ужо ў падлеткавым узросце была апантаная імкненнем да ведаў. Сярод самастойных эмансіпіраваных дзяўчат у тыя часы модна было паступаць на Бестужаўскія курсы ў Пецярбургу. Юлія таксама скончыла іх. Пасля была рэвалюцыя. Дзяўчына ўладкавалася працаваць школьнай настаўніцай у Бабруйску. Увосень 1921 г. у Мінску адкрылася Універсітэцкая бібліятэка. Юлія пачала ў ёй працаваць, адначасова ўладкавалася на працу ў школу ў Наркамасветы. З 1922 г. працавала загадчыкам беларускага аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. Вучылася на этна-лінгвістычным аддзяленні факультэта грамадскіх навук БДУ (скончыла ў 1925 г.). Распачала бібліяграфічную рэгістрацыю друку БССР, складанне краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі. Склала бібліяграфію твораў Цішкі Гартнага, надрукаваную ў зборніку «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы» (1928 г.). Апублікавала матэрыялы да біяграфіі Цёткі (у часопісе «Запіскі аддзела гуманітарных навук», 1928 г., кніга 2, Працы клясы філалогіі). У 1930-я гады рэпрэсавана і выслана за межы Беларусі. У 1937-1959 гг. была галоўным бібліёграфам бібліятэкі Саратаўскага універсітэта. Вярнулася ў Мінск у 1959 г.. Працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, пакінула ўспаміны пра яе. Памерла 9 снежня 1974 г. у Мінску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 студзеня 1897 г. у мястэчку Поразава Ваўкавыскага павета Гарадзенскай губерні нарадзілася бібліёграф, першы загадчык аддзела...
|
|