Да 0 °С: нас чакае чарговае пацяпленне. 21.by

Да 0 °С: нас чакае чарговае пацяпленне

10.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  


У бліжэйшы час захаваецца зімовае, марознае, надвор’е з невялікімі ападкамі ў выглядзе снегу. А вось на выхадныя метэаролагі абяцаюць для Нясвіжчыны пацяпленне.

Сёння, 10 студзеня, раніцай і ўвечары магчымы туман і дрэнная бачнасць на дарозе. Будзьце пільнымі! На працягу дня — невялікі снег. Усходні вецер неістотны — 2 — 4 метры за секунду. Удзень — -11…-10 °С, ноччу — 13…12 градусаў марозу.

У пятніцу, 11 студзеня, раніцай ёсць верагоднасць туману, бачнасць на дарозе 600 — 1000 м. Вецер слабы. У першай палове дня — невялікі снег, увечары магчыма ўзмацненне ападкаў. Дзённая тэмпература — -11…-9 °С, уначы — 9…6 градусаў ніжэй за нуль.

У суботу узмоцніцца вецер, ён складзе 6 — 8 м/с, а пры парывах — да 11. Захаваецца воблачнае надвор’е з невялікім снегам, месцамі — ападкі будуць насіць больш інтэнсіўны характар. Удзень — -2…-1 °С, уначы — да -2 °С.

У нядзелю, 12 студзеня, удзень чакаецца да 2 градусаў марозу, уначы — -1…0 °С. Паўднёва-ўсходні вецер да 8 м/с, парывы — да 11. На працягу дня — зноў снег, месцамі мокры снег.

У панядзелак, 13 студзеня, спецыялісты прагназуюць  -1…0 °С удзень, ноччу — -5…-4 °С,  снег і мокры снег. Вецер пераменны, 9 — 11 м/с, парывы — да 16.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшы час захаваецца зімовае, марознае, надвор’е з невялікімі ападкамі ў выглядзе снегу. А вось на выхадныя метэаролагі абяцаюць для
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика