У пятніцу ў Беларусі захаваюцца маразы — да -20 уначы
10.01.2019 16:24
—
Разное
|
![]() pixabay.com У пятніцу, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні ўмераны, па паўночным захадзе краіны парывісты. Уначы слупок тэрмометра пакажа 10-15 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца 16-20 са знакам "мінус". Удзень тэмпература павысіцца да 5-11 ніжэй за нуль. 12 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі чакаецца слабая завея, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні парывісты, ноччу ў асобных раёнах Брэстчыны — моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра прагназуецца -4...-11, па ўсходзе будзе 12-15 ніжэй за нуль. Удзень чакаецца ад нуля да 6 градусаў марозу. 13 студзеня ў Беларусь пачне перамяшчацца цёплае паветра з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, дажджу. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць ад нуля да 6 градусаў марозу, пры праясненнях будзе да -8. Удзень чакаецца -3-...+3. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У пятніцу, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Месцамі пройдзе невялікі снег, у другой палове дня... |
|