В некоторых населённых пунктах переизбраны старейшины, а в Жарах появился автобусный павильон. Вести из сельсоветов Ушаччины. 21.by

В некоторых населённых пунктах переизбраны старейшины, а в Жарах появился автобусный павильон. Вести из сельсоветов Ушаччины

10.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Новыя старэйшыны

У двух населеных пунктах Ушацкага сельсавета нядаўна пераабралі старэйшын. Адстойваць інтарэсы аднавяскоўцаў і адначасова з’яўляцца правай рукой старшыні сельвыканкама Міхаіла Пятровіча Хоміча ва ўсіх грамадскіх справах у Новым Сяле будзе Гардзей Цімафеевіч Чульба, а Генадзь Міхайлавіч Арцямёнак – у Глыбачцы. Нагадаем, што нядаўна змяніўся і адрас сельвыканкама, цяпер ён знаходзіцца на другім паверсе будынка “Беларусбанка” па вуліцы Савецкай, 35.

Паклонны крыж

сустракае зараз кожнага, хто прыязджае ў Казімірова. Аб тым, каб у населеным пункце з’явіўся абярэг, паклапаціліся яго жыхары. Старэйшына Ніна Канстанцінаўна Спірыдовіч сабрала грошы, старшыня Вялікадолецкага сельвыканкама Алег Леанідавіч Сыс дамовіўся з мясцовай гаспадаркай аб дастаўцы крыжа, а змайстравалі яго работнікі ААТ “Ушачы”. Засталося толькі асвяціць.

Аўтамабіль “Джылі”

айчыннай зборкі папоўніў арсенал службовага транспарту работнікаў сельвыканкамаў. Ён стаў сапраўдным навагоднім падарункам для старшыні Жарскага сельскага Савета дэпутатаў Святланы Цімафееўны Міхейкі, бо папярэдняе службовае аўто вычарпала свой рэсурс яшчэ тры гады таму.

Праз дошку аб’яў

Аб тым, што адбудзецца ў мясцовым клубе, як і наогул пра ўсе навіны мясцовага значэння селішчанцы зараз даведваюцца праз дошку аб’яў, устанавіць якую прасіла загадчыца ачага культуры Ганна Канстанцінаўна Мялешка. А вырабіў інфармацыйны стэнд яе цёзка па прозвішчы Віктар Пятровіч з Рыбакоў. Для ўстаноўкі абралі самае люднае месца – ля магазіна “Бярозка”.

Крыты аўтобусны прыпынак

з’явіўся ў вёсцы Жары, за што мясцовыя жыхары ўдзячны работнікам ДРБУ-105. Павільён ужо служыў людзям – ён дэманціраваны з аграгарадка Глыбачка, аднак сваіх вартасцей не згубіў, і па-ранейшаму будзе абараняць ад непагадзі. Перавезлі і ўстанавілі прыпынак дарожнікі не так даўно, а вясной паабяцалі і пафарбаваць, каб выглядаў, як новы.

На больш эканомнае

Паколькі на вулічнае асвятленне прыходзіцца вялікая частка расходаў, прызначаных на ўтрыманне населеных пунктаў, у Глыбачанскім сельсавеце мяняюць светлавое рэле на астранамічнае, якое праграміруецца, дзякуючы чаму ліхтары загараюцца па загаданым часе і з карэкціроўкай на падаўжэнне светлавога дня. Каб не было замінак пры паломцы абсталявання, закупілі і тры дадатковых рэле. А таксама адключылі ліхтары ў вёсках, дзе зімой ніхто не жыве, напрыклад, у Быстрыках, Крыжах, Заполлі.

Падрыхтавала Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя старэйшыны У двух населеных пунктах Ушацкага сельсавета нядаўна пераабралі старэйшын. Адстойваць інтарэсы аднавяскоўцаў і адначасова з’яўляцца правай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика