И снова про уборку снега. 21.by

И снова про уборку снега

10.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Снег, дарогі і дарожнікі

Ачыстка дарог і вуліц ад снегу — адна з сезонных спраў дарожных і камунальных службаў, да якіх грамадскасць заўсёды адносіцца з вялікай увагай, а часам і не хаваючы эмоцый. Пасля буйных снегападаў пераважная большасць крытычных заўваг гучыць у адрас ДРБУ № 199, якое абслугоўвае самыя “бюджэтныя” камунікацыі — аўтадарогі 3, 4 і 5 узроўняў запатрабаванасці.


Ці азначае незадаволены “голас народа”, што гэта арганізацыя працуе дрэнна? Паспрабуем разабрацца.

Усяго на балансе прадпрыемства 529 кіламетраў дарожнай сеткі, з якой толькі 39% маюць асфальтабетоннае пакрыццё. Усё астатняе — “гравійкі”, “грунтоўкі”, пад’езды да могілак і садаводчых таварыстваў.

Канечне, існуе пэўнае адрозненне ў патрабаваннях да ўтрымання шляхоў зносін рознага статусу ў зімовы перыяд. Калі для магістралей рэспубліканскага значэння ачыстка ад снегу павінна быць завершана праз 4-8 гадзін пасля заканчэння снегападу, то для дарог 5-га ўзроўня — праз 16-22 гадзіны. Пры гэтым у першую чаргу ачышчаюцца дарогі, па якіх наладжаны аўтобусны рух, потым — па якіх праходзяць маршруты аўтамагазінаў. Да таго ж ёсць нюанс: ДРБУ ачышчае дарогі паміж межамі населеных пунктаў, паселішчы — сфера адказнасці УКП ЖКГ.

Ці вытрымліваюцца ўзгаданыя нарматывы? Па словах начальніка ДРБУ Алега Лук’яненкі, 6 студзеня падчас моцнага “каляднага” снегападу ўсё было зроблена своечасова. Тэхніка арганізацыі ў добрым стане, паліва, запчастак і расходных матэрыялаў назапашана дастаткова. Калі не абрынецца чарговы “Хаўер” ці “Даніэла”, сур’ёзных праблем з зімовым наглядам за дарогамі быць не павінна.

Ну а калі яны ўсё ж узнікнуць — арганізавана кругласутачная работа дыспетчарскай службы, якая абавязана з максімальнай хуткасцю рэагаваць на нечаканыя змены дарожнай абстаноўкі, кантактны тэлефон 70-507.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Снег, дарогі і дарожнікі Ачыстка дарог і вуліц ад снегу — адна з сезонных спраў дарожных і камунальных службаў, да якіх грамадскасць заўсёды адносіцца з вялікай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика